28 верасня: рабочая сустрэча па пытаннях легалізацыі побыту

Запланавана сустрэча з віцэваяводам і дырэктаркай аддзела па справах замежнікаў. Абмяркуем паляпшэнне працы ўстановы і своечасовы разгляд спраў аб побыце.

28 верасня 2026 года адбудзецца рабочая сустрэча з віцэваяводам і дырэктаркай аддзела па справах замежнікаў. Размова будзе прысвечаная паляпшэнню працы ўстановы і забеспячэнню своечасовага разгляду спраў аб побыце.

Ад пратэсту да абмеркавання

Сустрэча — наступны крок пасля пратэсту, які адбыўся 7 верасня ў Гданьску. Падчас мітынгу мы перадалі першаму віцэваяводу петыцыю з 11 патрабаваннямі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Паморскага ваяводскага ўпраўлення. Тады ж была дасягнутая дамоўленасць пра рабочую сустрэчу.

Асновай абмеркавання стануць патрабаванні нашай петыцыі. Мы хочам абмеркаваць, як палепшыць працэдуры і зрабіць тэрміны больш прадказальнымі для людзей, якія чакаюць рашэння.

Матэрыялы да сустрэчы