Петыцыя ў Сойм аб змене правіл легалізацыі знаходжання

24 верасня 2026 года ў картцы петыцыі адзначана падаўжэнне тэрміну разгляду. Новая канчатковая дата не пазначана.

Петыцыя аб прыняцці заканадаўчай ініцыятывы ў сферы легалізацыі знаходжання замежнікаў пададзена ў Сойм 24 чэрвеня 2026 г.

Ход справы

ДатаШто адбылося
24.06.2026Петыцыя пададзена ў Сойм
15.07.2026Накіравана ў Камісію па петыцыях
24.09.2026Падаўжэнне тэрміну разгляду (Przedłużenie terminu)

Далейшы ход залежыць ад парадку дня паседжанняў Камісіі.

Абнаўленне ад 27 верасня 2026 года

У афіцыйнай картцы петыцыіPL🌐 Перакласці 24 верасня з’явіўся запіс «Przedłużenie terminu» — падаўжэнне тэрміну разгляду. Станам на 27 верасня новая канчатковая дата не пазначана. Запіс не паведамляе пра рашэнне па сутнасці патрабаванняў. Працягваем сачыць за разглядам петыцыі.

Агульная справаздача пра звароты і наступныя крокі.

Гэта адзін з трох дакументаў, пададзеных 24 чэрвеня 2026 г. адным пакетам дзеянняў па паляпшэнні працэсу легалізацыі знаходжання. Ініцыятыве папярэднічаў публічны збор подпісаў. Астатнія два дакументы: петыцыя Паморскаму ваяводзе і зварот па пытаннях лічбавізацыі.

У чым менавіта складаецца праблема - інструкцыя аб art. 100d.

Дакументы

Стан на 27.09.2026. Змест адказаў звераны з лістамі; даты лістоў не азначаюць дат атрымання. Выкананне апісаных установамі захадаў асобна не правяралася.